К.Вульф: Беларусь жахлівым чынам парушае правы чалавека

Крысціян Вульф адзначыў вялікую ролю гэтай арганізацыі ў падтрымцы “ахвяраў несправядлівасці і гвалту”, яе ўвагу да сітуацыі з правамі чалавека ва ўсім свеце. Паводле яго слоў, Нямеччына ў сувязі з яе асабістым мінулым нясе асаблівую адказнасць у гэтым кірунку, паведамляе Хартыя-97.

Пры гэтым нямецкі прэзідэнт заявіў, што, нягледзячы на дасягнуты прагрэс у Еўропе, у самым яе цэнтры ёсць краіна — Беларусь, якая працягвае “найжахлівейшым чынам дэманстраваць сістэматычныя парушэнні” асноўных правоў і свабод чалавека.