Курсантам Акадэміі МУС забаранілі мець акаўнты ў сацыяльных сетках

Ён распавёў “Народнай Волі” , што адміністрацыя паабяцала правесці праверку. Тых, хто не выканае загаду кіраўніцтва, адлічаць з вучобы. 


Курсант кажа, што амаль усе яго аднагрупнікі маюць свае акаўнты ў facebook, “Вконтакте" і ў “Одноклассники”. Яны прызвычаіліся абменьвацца рознай інфармацыяй, музычнымі файламі і заводзіць новых сяброў у віртуальным свеце. Яны абмяркоўваюць загад адміністрацыі паміж сабой і шукаюць спосабы застацца ў сеціве.