Кіраўнік афіцыйных журналістаў: Мы не вывучалі сітуацыю з Пачобутам

Нагадаем, што Літва адмовілася выдаваць візы супрацоўнікам афіцыйных беларускіх СМІ, якіх запрасілі ў Вільню на нараду АБСЕ па бяспецы журналістаў. Па словах Лемяшонка, гэта былі ўнесеныя ў "чорны спіс" Еўрасаюза Вадзім Гігін (рэдактар часопіса "Беларуская думка") і Міхаіл Лябедзік (першы намеснік галоўнага рэдактара газеты "СБ — Беларусь Сегодня"). 


"Афіцыйныя" журналісты спадзяваліся, што Еўрасаюз хоча "выправіць памылку" тым, што запрашае Гігіна і Лябедзіка, кажа Лемяшонак. Але вынік быў нечаканым для супрацоўнікаў СМІ... 


Лемяшонак выказаў здзіўленне тым, што недзяржаўная Беларуская асацыяцыя журналістаў не падтрымала БСЖ, які лічыць сябе пацярпелым у барацьбе за свабоду слова. Еўрарадыё нагадала лідару саюзу журналістаў пра сітуацыю з журналістам Андрэем Пачобутам: 14 чэрвеня яго чакае закрыты суд па абвінавачанні ў абразе кіраўніка краіны. Лемяшонак заявіў, што БСЖ не мае ніякіх дакументаў пра сітуацыю Пачобута: "Нам не прадаставілі ніякіх дакументаў — ні з аднаго боку". З другога боку, заявіў кіраўнік афіцыйных журналістаў, сітуацыю з гродзенскім журналістам арганізацыя і не вывучала, "бо сёння няпростая эканамічная сітуацыя ў краіне".