Кіраўнік Касцёла ў Беларусі некалькі разоў сустракаўся з новым Папам
Гэта адбывалася на сінодах біскупаў і на розных пасяджэннях у Рыме.
Пра гэта мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч распавёў у інтэрв'ю для сайта Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.
Па словах Кандрусевіча, новаабраны Папа не меў ніякага дачынення да Беларусі. Але ён знаёмы з пост-савецкай прасторай, бо кантактаваў са сваім суайчыннікам у Расіі і нават прыязджаў у Ніжні Ноўгарад. Мітрапаліт Кандрусевіч кажа, што некалькі разоў размаўляў з кардыналам Берголья на тэму сітуацыі Касцёла ў Расіі. Наконт сустрэчаў іншых беларускіх біскупаў з новым Папам ён не ведае.
Дарэчы, 14 сакавіка ў 18.30 у мінскім архікатэдральным касцёле адбудзецца святая Імша падзякі Богу за абранне новага Папы. Літургію ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Фота — ria.ru