Кэтрын Эштан запатрабавала вызваліць беларускіх палітвязняў

Гаворка ідзе пра Міколу Статкевіча і Дзмітрыя Уса.


У заяве Эштан, перадае Радыё "Свабода", гаворыцца, што гэтыя палітычна матываваныя прысуды сталі яшчэ адным крокам назад у тым, што тычыцца павагі ў Беларусі да правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў.


Прадстаўніца Еўрасаюзу заклікала спыніць рэпрэсіі супраць палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ. Яна запатрабавала неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў. 


Нагадаем, 25 траўня Міколу Статкевіча асудзілі на шэсць, а Дзмітрыя Уса на пяць з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.