Касацыйную скаргу Андрэя Саннікава разгледзяць 15 ліпеня
Праўда, былы кандыдат у прэзідэнты пакуль не ведае, ці зможа ён прысутнічаць на працэсе ў Мінскім гарадскім судзе.
Зняволены падаў заяву аб удзеле ў разглядзе касацыі. Аднак невядома яшчэ, якое рашэнне на гэты конт прынятае, паведаміла Interfax.by адвакат Марыя Кавалеўская.
Экс-кандыдат у прэзідэнты і кіраўнік “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Саннікаў быў асуджаны на 5 год калоніі нібыта за арганізацыю “масавых беспарадкаў” 19 снежня. Ён пакуль знаходзіцца ў СІЗА КДБ і скардзіцца на праблемы са здароўем.