Камандуючы супрацьпаветранай абароны: "Дэсант мядзведзікаў" — правакацыя
Пра гэта заявіў генерал-маёр Дзмітрый Пахмелкін.
Па яго словах, якія перадае interfax.by, сродкі супрацьпаветранай абароны і ваенна-паветраных сілаў не зафіксавалі факт парушэння мяжы Беларусі 4 ліпеня лёгкаматорным самалётам. Пахмелкін кажа, што "гэта была 100-адсоткавая правакацыя супраць Беларусі пры падтрымцы замежных спецслужбаў".
Генерал падкрэсліў, што ў выпадку выяўлення грамадзянскага самалёта над тэрыторыяй Беларусі, сродкі ВПС і СПА прынялі б усе меры для яго затрымання. Па яго словах, парушальніка затрымалі б самалёты ці верталёты. Пахмелкін адзначыў, што паводле законаў, нельга адкрываць агонь на паразу, калі ў паветраную прастору Беларусі ўварваўся грамадзянскі самалёт.
Нагадаем, што "дэсант плюшавых мядзведзікаў" быў выкінуты над Мінскам і Івянцом 4 ліпеня. Акцыю здзейснілі шведскія пілоты, якія вылецелі з тэрыторыі Літвы. Афіцыйныя беларускія ўлады адмаўляюць сапраўднасць звестак пра гэтую акцыю.
Фота: bnp.by