Каля пасольства Беларусі ў Маскве сёння пройдуць пікеты ў падтрымку Халіп
Да пасольства, у знак салідарнасці з журналісткай Ірынай Халіп, выйдуць яе калегі з расійскай "Новой газеты", "Ежедневного Журнала", "Эха Москвы".
Нагадаем, сёння будзе абвешчаны прысуд яшчэ 3 фігурантам справы "аб масавых беспарадках". Пракурор просіць пакараць Паўла Севярынца 3 гадамі "хіміі", Ірыну Халіп і Сяргея Марцалева — 2 гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.
Пікеты ў падтрымку Халіп пачнуцца з 11 00, паведамляе uznikiluki.ru