Кіраўнік афіцыйнага Саюза палякаў хоча пакараць улады Польшчы

Пра гэта 8 красавіка заявіў старшыня аб'яднання Станіслаў Сямашка ў інтэрв'ю БЕЛТА.

Палітыку польскіх уладаў ён пракаментаваў так: "Мы падтрымліваем сваю культуру, мову. І польскія ўлады, і, здавалася б, наша другая радзіма павінна быць нам удзячная як ніхто іншы. Але замест гэтага польскае кіраўніцтва б'е нас па твары, прыніжае, забараняючы ўезд не толькі ў Польшчу, але і ў іншыя краіны, напрыклад, у Літву. Хто даў ім права распараджацца лёсамі людзей?".

Па словах Сямашкі, некаторыя палякі цягам 10 гадоў не маюць магчымасці наведаць Польшчу. Ён заявіў: "Вось у мяне на стале спіс з 12 чалавек, якім Польшча адмовіла ва ўездзе. Гэтыя людзі не займаюцца палітыкай. І гэта толькі за апошні час. У чым іх віна?".

Старшыня аб'яднання паінфармаваў, што ў часе сустрэч з дыпламатамі іншых дзяржаў, яго пункт гледжання па гэтым пытанні быў падтрымана. Сямашка лічыць, што ўлады Польшчы павінны панесці пакаранне за свае дзеянні.