Ірына Халіп будзе шукаць праўды ў ААН

Затым яна мае звярнуцца ў камітэт ААН па правах чалавека.

Пра гэта яна заявіла журналістам 19 ліпеня пасля заканчэння разгляду касацыйнай скаргі ў Мінскім гарадскім судзе. Ірына Халіп не верыць, што Вярхоўны суд здаволіць яе скаргу. Але яна вырашыла прайсці ўсе інстанцыі, каб мець усе патрэбныя дакументы — для звароту ў ААН і для наступнай рэабілітацыі, калі сітуацыя ў краіне зменіцца, перадае БелаПАН.

Сёння Мінгарсуд пакінуў без зменаў прыгавор журналістцы Ірыне Халіп, асуджанай за падзеі 19 снежня 2010 года. Ёй далі два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прыгавору на два гады. Разам з ёй свой прысуд абскарджваў і Павел Севярынец, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Яго накіроўваюць на “хімію” на тры гады. Суд таксама не задаволіў яго скаргу.