Гродзенцам прапанавалі абмяняць цыгарэты на катлеты
Такім чынам абласное тэлебачанне падтрымала Дзень без тытуню.
Ён абвешчаны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя 31 траўня і адзначаецца з 1988 года.
З раніцы ў цэнтры горада вядоўцы адной з тэлепраграм прапаноўвалі мінакам перад камерай раскрышыць свае цыгарэты. Узамен — луста хлеба і катлета.
Паводле тэлерадыёкампаніі “Гродна”, сотня катлет разышлася менш чым за гадзіну.