Грамадскую арганізацыю рэгіструюць па просьбе ўкраінскага консула
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус трэці раз спрабуе зарэгістраваць у Брэсцкім упраўленні юстыцыі грамадскае аб’яднанне “Кабзар”.
Да гэтага абласныя ўлады адмаўляліся прымаць у яго неабходныя дакументы. Трэцяя спроба атрымалася паспяховай.
Сам Чарнавус — выхадзец з Украіны. Таму мэта арганізацыі — культурна-асветніцкія стасункі з нашай паўднёвай суседкай. Па словах стваральнікаў аб'яднання, вылучыць памяшканне ў Баранавічах для "Кабзара" старшыню гарвыканкама Віктара Дзічкоўскага прасіў консул Украіны ў Брэсце Іван Баранчык. Памяшканне пад юрыдычны адрас знайшлося ў адным з падвалаў у цэнтры горада.