“Гавары праўду!” хоча стварыць “СуперБеларусь”

Галоўны яе сэнс у тым, каб перайсці ад скаргаў на цяперашняе становішча да пазітыўнай Беларусі. То бок, адштурхоўвацца ад таго, што Беларусь — гэта краіна, якой кожны яе жыхар хоча ганарыцца. А тым, што сёння робіць улада, ганарыцца немагчыма. Такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю БелаПАН кіраўнік штабу Ўладзіміра Някляева на прэзідэнцкіх выбарах Андрэй Дзмітрыеў

“Гавары праўду!” мяркуе вярнуцца да сацыяльнай арыентаванасці сваіх мерапрыемстваў. Актывісты кампаніі будуць адказваць людзям на пытанні, як і куды развівацца.