Еўрапейскі суд па правах чалавека разгледзіць заяву Гігіна
Пра гэта галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" даведаўся з ліста ад сакаратарыята суда.
Як паведамляе БЕЛТА, пазоў быў пададзены ў суд яшчэ 28 сакавіка. Па ім заведзеная справа "Гігін супраць Аўстрыі і 26 краін". Суд абяцае вырашыць "пра адпаведнасць скаргі (пазову) крытэрам прымальнасці, як толькі гэта будзе магчыма".
Падставай для заявы Гігіна стаў "спіс неўязных" у Еўрасаюз. У гэта спіс увайшлі найвышэйшыя кіраўнікі Беларусі, асобы, якіх вінавацяць у фальсіфікацыі выбараў і рэпрэсіях, а таксама некаторыя з супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ.
Гігін заяўляе, што ён змагаецца не за візу і магчымасць паехаць у Еўрасаюз. Па яго словах, ён пратэстуе супраць самога прынцыпу завочнага складання такіх спісаў.