Еўракамісія хоча стварыць Фонд за дэмакратыю

Фонд за дэмакратыю зробіць больш гнуткім фінансаванне краін-суседзяў, лічыць еўракамісар у пытаннях Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле. 

У інтэрв’ю УНІАН ён заявіў, што гаворка вядзецца пра вельмі канкрэтныя грошы, якія выдаткоўваюцца з бюджэтаў розных дзяржаў Еўрасаюза на падтрыманне дэмакратыі і таму трэба быць адказнымі за кожны еўра. На сёння ж сістэма фінансавання ў гэтай сферы вельмі складаная. Калі ж грошы будуць збірацца ў агульны фонд, то схема выдаткавання сродкаў стане больш празрыстай, лічыць Штэфан Фюле.

Такім чынам, гэта можа адбіцца і на беларускіх няўрадавых арганізацыях, бо Беларусь адносіцца да краінаў-суседзяў Еўрасаюза.