ЕБРР адмовіўся ад энергетычных праектаў у Беларусі з-за палітычных рэпрэсій
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцці (ЕБРР) перагледзеў сваю стратэгію па Беларусі, прынятую ў снежні 2009 года.
Банк адмовіўся ад запланаваных праектаў у дзяржаўным энергетычным сектары. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні ЕБРР, інфармуе БелаПАН.
Прычынай называецца неспрыяльнае развіццё палітычнай сітуацыі ў Беларусі пасля выбараў у снежні 2010 года і стаўленне ўлады да палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ.
Разам з тым, ЕБРР працягне дапамагаць развіццю прыватнага сектара, у тым ліку праз сістэму мікракрэдытавання. А вось дзяржаўным уладам банк не будзе даваць ніякай падтрымкі — ні фінансавай, ні тэхнічнай.
Рада дырэктараў банка ў 2012 годзе вернецца да беларускага пытання і ацэніць вынікі палітычнага і эканамічнага развіцця. Пасля гэтага стратэгія ЕБРР наконт можа быць перагледжаная.