Два чалавекі загінулі ў Тбілісі ў часе разгону акцыі апазіцыі

Тэлеканалы дэманструюць кадры, на якіх бачна, як падае чалавек, але машыны нясуцца далей і не спыняюцца. Таксама ў лякарнях застаюцца 37 чалавек, у тым ліку 8 паліцыянтаў. Сярод пацярпелых — адна жанчына і адзін журналіст, паведамляе РИА Новости.

Грузінскі спецназ уначы выцясніў з праспекту Руставэлі ўдзельнікаў акцыі “Народнага сходу”, прымеркаванай да Дня незалежнасці Грузіі. Выкарыстоўваліся гумавыя кулі, вадамёты і газ.