Чэшскі дыпламат: Еўропа не хоча выгнаць Беларусь з “Усходняга партнёрства"
Пра гэта ў інтэрв'ю Еўрарадыё заявіў амбасадар МЗС Чэхіі па пытаннях "Усходняга партнёрства" Пётр Марэш.
Адказваючы на пытанне пра перспектывы нашай краіны ў рамках гэтай праграмы Еўрасаюза, дыпламат адзначыў:
"Ведаеце, я аб’ездзіў практычна ўсё Еўропу, праводзячы дыскусіі на тэму “Усходняга партнёрства” — ад Лондана да Варшавы, ад Стакгольма да Рыма. І не сустрэў ніводнага чалавека, палітыка ці чыноўніка, які б сказаў, што Беларусь трэба выгнаць з “Усходняга партнёрства”. Нашы адносіны вельмі складаныя, праблем шмат, але Беларусь з’яўляецца вельмі важнай часткай “Усходняга партнёрства”.
Пётр Марэш выказаў ўпэўненасць, што калі Беларусь не вырашыць сама сыйсці з "Усходняга партнёрства", яе ніхто ніколі выганяць не будзе. "Мы заўсёды будзем шукаць шляхі для супрацоўніцтва. Для таго, каб наблізіць Беларусь да Еўрасаюза як мага бліжэй", сказаў дыпламат.