Чарговыя графіці-замалёўкі ад маладафрантоўцаў з'явіліся на вуліцах Мінска
Графіці "Злачынца – на волі, героі – па турмах" з'явіліся ў дварах і на вуліцах у раёне станцый метро "Інстытут Культуры","Няміга" і ў раёне вакзала.
Такім чынам маладафронтаўцы спрабуюць данесці да беларускага грамадства думку аб тым, што сапраўдны злачынца нашай краіны знаходзіцца на волі і вырашае, колькі гадоў мусяць сядзець па турмах тыя, хто хоча дамагчыся лепшай будучыні для Беларусі і ахвяруе сабой дзеля гэтай мэты, паведамляе сайт арганізацыі.