Будзімір спыніў галадоўку
"Свядомае самагубства, у што непазбежна ператваралася бестэрміновая галадоўка без салідарных дзеянняў у падтрымку яе патрабаванняў, у мае планы не ўваходзіла".
"Сёння, у юбілейны дваццаты дзень галадоўлі, я прыняў рашэнне яе спыніць. Нягледзячы на тое, што патрабавання мае не былі выкананы нават часткова, ніякіх "станоўчых сігналаў" ад улады я не атрымаў, а грамадска-палітычная сітуацыя за гэты час і зусім на пшык з'ехала", - напісаў сёння раніцай Дзмітрый Галко (інтэрнэт-нік budzimir) на сваім блозе.
Нагадаем, Дзмітры пачаў галадоўку 30 сакавіка на знак салідарнасці з палітвязнем Мікітам Ліхавідам, патрабуе адмены прысуду — 3,5 года калоніі строгага рэжыму.
фота: Радыё Свабода