Брэсцкіх "маўчуноў" будуць судзіць за "нецэнзурную лаянку"

Вядомыя пакуль што імёны толькі траіх з шасці. Гэта актывіст аргкамітэта аб'яднання "Маладая Беларусь" Юры Бацук, актывіст Свабоднага прафсаюзу Беларускага Станіслаў Фіцько, брэстаўчанін Эдвард Хорах.  


Як інфармуе БелаПАН, усе шасцёра правялі ноч у міліцыі. Суды над імі павінны прайсці сёння. 


Агулам у Брэсце на "маўклівай акцыі" 6 ліпеня затрымалі 8 чалавек. Аднаго з іх увечары адпусцілі. Лёс яшчэ аднаго затрыманага пакуль невядомы.