Брэсцкага актывіста асудзілі на 7 сутак

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, грамадскага актывіста затрымалі 28 чэрвеня. Прычынай сталася правакацыя: на яго машыну нехта прычапіў налепку з заклікам удзельнічаць у "маўклівай акцыі". Затрыманне праводзілі людзі ў цывільным, якія адразу ж адабралі ў хлопца мабільнік.


У міліцыі на Шурхая склалі, нібыта ён брыдкасловіў на адрас супрацоўнікаў міліцыі. Яны ж, вядома, былі і сведкамі на судзе.

Нагадаем, што Шурхай актыўна ўдзельнічаў у "маўклівых акцыях". 15 і 22 чэрвеня яго затрымлівалі падчас гэтых акцыяў.