Бензін ізноў даражэе?

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на крыніцу ў нафтахімічнай галіне. Кошт бензіну АІ-92 складзе 4.590 рублёў за літр (была 4.460), АІ-95 — 4.950 (была 4.800), дызельнага паліва — 4.860 (4.720).

У канцэрне "Белнафтахім" гэтую інфармацыю не пацвярджаюць.

Калі падаражанне адбыдзецца, то гэта будзе ўжо сёмы ад пачатку года рост коштаў на паліва. Нагадаем, што амаль кожнае сёлетняе павышэнне суправаджалася аўтамабільнай акцыяй пратэсту.