"Белавія" затрымлівае рэйсы ў Бургас, дзе адбыўся выбух

Як інфармуе БЕЛТА, беларуская авіякампанія павінна зрабіць сёння тры рэйсы ў Бургас. Першы з іх, які быў запланаваны на 5 раніцы, затрымліваецца прыкладна на 13 гадзін. Астатнія два рэйсы таксама выляцяць са спазненнем.

Нагадаем, што 18 ліпеня каля аэрапорта Бургаса адбыўся выбух. Тэрарыст-смяротнік падарваў аўтобус з ізраільскімі турыстамі. Па розных звестках загінулі ці то тры, ці то сем чалавек. Не менш за 20 чалавек атрымалі раненні. Ізраільскія палітыкі выінавацяць Іран у падрыхтоўцы тэракту.

Фота — Reuters