Беларусы прывозяць з адпачынку ўсё больш экзатычных хвароб
Штогод падчас адпускнога сезону частка беларусаў вяртаецца з-за мяжы з рознымі “сюрпрызамі”.
Як расказала агенцтву «Мінск-Навіны» урач цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Цэнтральнага раёна сталіцы Алена Лепяшынская, у апошні час колькасць такіх выпадкаў ўзрасла.
З далёкіх курортаў беларусы прывозяць шмат розных хваробаў, якія ў нашай краіне не сустракаюцца. Напрыклад, у мінулым годзе з Тайланда небарака турыст прывёз ліхаманку Дэнге. Каб абараніцца ад экзатычных хваробаў, лекары раяць піць толькі чыстую ваду і выконваць элементарныя правілы гігіены.