Беларускую амбасаду ў Маскве сёння пікетавалі

З плакатамі “Свабоду палітычным зняволеным у Беларусі” і “Свабоду Алесю Бяляцкаму” па чарзе стаялі кіраўнік Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека Юры Джыбладзэ, прадстаўнік камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Аляксандр Мнацаканян і некалькі іншых вядомых расійскіх праваабаронцаў, перадае Грани.ру.

Пікетоўцы цягам гадзіны знаходзіліся каля амбасады. Пасля яны падпісалі і перадалі зварот на імя беларускага амбасадара з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага.