Беларусь прыняла "прапарцыйныя" санкцыі адносна ЕС і ЗША
Беларусь забараняе ўезд больш як 150 прадстаўнікам ЕС і ЗША. Такую інфармацыю размясціў сайт урадавага агенцтва БЕЛТА.
Акрамя візавых абмежаванняў, якія будуць тычацца шэрагу заходніх палітыкаў, прадугледжаныя і іншыя меры. У прыватнасці, згадваюцца пытанні трансгранічнага супрацоўніцтва, дзейнасць на тэрыторыі Беларусі асобных замежных фондаў і няўрадавых арганізацый.
"Прынятыя меры будуць мець, хутчэй, прапарцыйны і дыферэнцаваны, а не люстэркавы характар адносна санкцый ЕС і ЗША", — адзначаецца ў паведамленні БЕЛТА са спасылкай на "крыніцу ва ўрадавых колах" іншага агенцтва.
Нагадаем, у МЗС Беларусі сёння адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю.