Беларусь абмяркуе "Усходняе партнёрства" з "Вышаградскай групай"

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні МЗС Беларусі з гэтай нагоды, "на сустрэчы будуць разгледжаныя стан і перспектывы развіцця ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", пытанні аптымізацыі Еўрапейскай палітыкі суседства, а таксама падрыхтоўкі да другога саміта "Усходняга партнёрства" ў 2011 годзе".

Дэлегацыю Беларусі ўзначаліць намеснік міністра замежных справаў Валерый Варанецкі.

Нагадаем, 15 лютага на саміце кіраўнікоў урадаў краін "Вышаградскай чацвёркі" (Венгрыя, Польшча, Славакія і Чэхія) з удзелам прадстаўнікоў Германіі, Аўстрыі і Украіны была прынятая заява, у якой асуджаецца парушэнне правоў чалавека ў Беларусі.