Барак Абама кажа пра магчымасць новых санкцый супраць афіцыйнага Мінску

Абама апублікаваў спецыяльную заяву, у якой асудзіў прысуды экс-кандыдатам у прэзідэнты Уладзіміру Някляеву, Андрэю Саннікаву, Віталю Рымашэўскаму, Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу. ЗША лічаць арыштаваных і абвінавачаных за пратэсты 19 снежня палітвязнямі, перадае БелаПАН словы Абамы.


Ён падкрэсліў, што працэсы над апазіцыянерамі былі палітычна матываванымі і не адпавядалі нават мінімальным стандартам сумленнага і незалежнага правасуддзя.


Абама падкрэсліў, што да ўжо наяўных санкцый (абмежаванняў на паездкі для беларускіх чыноўнікаў і замарожвання іх фінансавых актываў) ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць асобных беларускіх дзяржпрадпрыемстваў.


Амерыканскі прэзідэнт таксама паведаміў, што ЗША павялічылі дапамогу, накіраваную на падтрымку дэмакратычных рэформаў у Беларусі.