Аргкамітэт Дня Волі патрабуе вызваліць палітвязняў да 25 сакавіка
А таксама аднавіць іх ва ўсіх правах.
Гэта магло б стаць "крокам да грамадскага прымірэння". Пасля гэтага прапануецца пачаць перамовы ўлады і прадстаўнікоў апазіцыі наконт правядення дэмакратычных прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў. Пра гэта было заяўлена ў чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Віктар Івашкевіч пра галоўныя лозунгі акцыі ("Спыніць здачу незалежнасці Расіі", "Свабоду ўсім палітычным вязням", "Новыя свабодныя выбары"):
Нагадаем, сёння сябры аргкамітэта падаюць заяўку на правядзенне 25 сакавіка ў Мінску вулічнага шэсця ад Акадэміі Навук (пачатак у 13.30) і мітынга на плошчы Бангалор.