Арганізатары Дня Волі не жадаюць праблем з міліцыяй
Калі ўлады не дадуць дазвол на правядзення мітынгу, то “несанкцыянавана” арганізатары гэтага рабіць не будуць.
Пра гэта заявіў Віктар Івашкевіч, адзін з сябраў аргкамітэта па падрыхтоўцы святкавання 94-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Івашкевіч: “У нас не тая зараз сітуацыя ў грамадстве, каб можна было здзяйсняць нейкія масавыя акцыі ў супрацьстаянні з карнымі сіламі рэжыму. І ў гэтым сэнсе ніякіх дзеянняў, якія б правакавалі сутычкі, арышты, мы не будзем рабіць і будзем свядома пазбягаць”.
Нагадаем, Дзень Волі адзначаецца 25 сакавіка. Аргкамітэт па падрыхтоўцы сёлятняга святкавання сёння падаў заяву ў Мінгарвыканкам з просьбай дазволіць у гэты дзень шэсце і мітынг на плошчы Бангалор.