Амбудсмен Савета Еўропы занепакоены нападкаміі на беларускую апазіцыю

У сваёй заяве ён падкрэсліў, што Беларусь не з'яўляецца сябрам Савета Еўропы і зараз не адпавядае патрабаванням для ўваходу ў гэтую арганізацыю. Таму грамадзяне Беларусі не могуць разлічваць на механізмы і праграмы ў падтрымку правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права. 


Як перадае "Хартыя'97", Хамарберг згадаў пра жорсткі прысуд Андрэю Саннікаву і іншым палітвязням. Паводле яго ацэнак, палітызаваныя судовыя працэдуры суправаджаліся "кляйменнем праваабаронцаў з боку афіцыйных асобаў". Амбудсмен назваў рэпрэсіямі ператрусы, праведзеныя ў памяшканнях праваабарончых арганізацый, а таксама закрыццё дзвюх незалежных газет і афіцыйныя папярэджанні ад КДБ Беларусі і пракуратуры, атрыманыя шэрагам журналістаў.