Лукашэнка загадаў забараніць працу ў Беларусі расійскім і заходнім СМІ
“Зрабіце ўсё, каб больш гэтыя СМІ не прысутнічалі на нашай тэрыторыі”, – заявіў кіраўнік краіны, абвінаваціўшы медыі ў нагнятанні ажыятажу (відэа).
“Больш за ўсё істэрыі ў расійскіх сродках масавай інфармацыі. Я назіраў і за нашымі замежнымі СМІ, якія тут, дзякуючы Адміністрацыі прэзідэнта, сталі пануючымі, і за замежнымі. На другім месцы — нашы, якія выдаюцца тут. Я не буду іх называць, каб не ствараць ім рэйтынг. Але зрабіце ўсё, каб больш гэтыя СМІ не прысутнічалі на нашай тэрыторыі. І не таму, што мы хочам закрыць ім рот, я бачыў, што ўвесь ажыятаж назіраўся адтуль”, — заявіў Лукашэнка і распавёў, што пішуць СМІ:Больш за ўсё істэрыі ў расійскіх сродках масавай інфармацыі. Я назіраў і за нашымі замежнымі СМІ, якія тут, дзякуючы Адміністрацыі прэзідэнта, сталі пануючымі
“Мяне папракаюць, што я тэрмінова пакінуў краіну і збег. Маецца на ўвазе камандзіроўка ў Казахстан, якая планавалася за год... Паралельна абвінавачваюць Мясніковіча і Пракаповіча за тое, што сядзяць, як мышы пад венікам... Падлічваюць, колькі мы страцілі ў эканоміцы ў выніку дэвальвацыі, папракаюць, што мы будзем зноў шантажаваць Расію... Вінавацяць нас у тым, што людзям павялічылі заробкі летась...”.