Алесь Бяляцкі патрабуе пакараць вінаватых ва ўжыванні катаванняў

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" звярнуўся да генпракурора Рыгора Васілевіча з патрабаваннем зрабіць захады пракурорскага рэагавання па фактах катаванняў, аб якіх казаў Міхалевіч.

Бяляцкі звяртае ўвагу Васілевіча на тое, што ўжыванне катаванняў забаронена арт. 25 Канстытуцыі, а таксама шэрагам міжнародных актаў у галіне правоў чалавека, ратыфікаваных Беларуссю. Ён просіць Генпракуратуру выявіць і прыцягнуць да адказнасці асоб, якія дапускалі бесчалавечнае стаўленне да арыштантаў СІЗА КДБ і СІЗА №1 МУС, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".