Ахова прыроды: Вада ў Вілейцы пазелянела, бо квітнее багавінне

У інспекцыі па ахове прыроды Еўрарадыё паведамілі, што гэта звычайная з’ява прыроднага паходжання.

“Гэта натуральнае штогадовае квітненне сіня-зялёных водарасцяў. У гэтым годзе яно выражана больш яскрава. У штучных вадаёмах ў канцы ліпеня, у пачатку жніўня назіраецца квітненне гэтых водарасцяў”, – суцяшае карэспандэнта Еўрарадыё начальнік інспекцыі па ахове прыроды па Вілейскім раёне Аляксандр Альшэўскі.

Па яго словах, праз гэтыя водарасці часам гіне і рыба, бо рэчыва ад водарасцяў трапляе ў жабры. Між тым, утрыманне кіслароду ў вадзе цяпер вышэй за мінімум, упэўнівае Аляксандр Альшэўскі, таму рыбе не пагражае мор.

Фота: NN.by