АДКБ хоча кантраляваць Facebook і Twitter

Мэта такога кантролю — не дапусціць паўтору падзеяў у Тунісе і Егіпце, паведамляе БЕЛТА. Пры гэтым у АДКБ кажуць, што гаворкі ідзе не пра цэнзуру і не пра барацьбу з іншадумствам, а толькі пра засцярогу ад масавых беспарадкаў.

Таксама ў АДКБ згадваюць пра "ценявы інтэрнэт", пра які пісала амерыканская прэса ў чэрвені. Тады нібыта паведамлялася, што дзярждэпартамент ЗША ўклаў ужо больш за 50 млн долараў у распрацоўку так званай альтэрнатыўнай сеткі. Яна ствараецца для пранікнення ў тыя краіны, дзе ўлады блакуюць Інтэрнэт, спрабуючы гэтак спыніць масавыя пратэсты, якія каардынуюцца праз сацыяльныя сеткі.