Адама Бяляцкага аштрафавалі на 350 тысяч
Яго затрымалі ўчора на акцыі "Стоп-бензін"
Справу разглядаў намеснік старшыні суда Цэнтральнага раёна Леанід Ясіновіч, паведамляе "Вясна". Суддзя адмовіў абвінавачанаму ў праглядзе матэрыялаў відэаздымкі, паколькі не было вядома, адкуль такія матэрыялы можна ўзяць. Не выходзячы ў дарадчы пакой, суддзя вынес прысуд - штраф у памеры 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў).
Нагадаем, што аўтамабіль, якім кіраваў Адам Бяляцкі, вечарам 22 жніўня спыніўся на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і Машэрава непадалёк ад Плошчы Перамогі. Кіроўца ўключыў аварыйку і быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ. Аўтамабіль пагрузілі на эвакуатар, а Адаму Бяляцкаму надзелі кайданкі, пасадзілі ў машыну ДАІ з бартавым нумарам 649 і даставілі ў Цэнтральны РУУС.
Па папярэдняй інфармацыі на яго склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне арт. 17.1 КаАП РБ - дробнае хуліганства.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
