9 ліпеня ПА АБСЕ прыме рэзалюцыю па Беларусі
Рэзалюцыя аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі падрыхтаваная Утай Цапф, старшынё рабочай групы па Беларусі.
Яе праект быў ухвалены 6 ліпеня на паседжанні Пастаяннага камітэту Парламенцкай Асамблеі АБСЕ. У ім ад афіцыйнага Мінску патрабуюць правесці незалежнае міжнароднае расследаванне інфармацыі пра катаванні ў беларускіх турмах.
Таксама ў дакуменце патрабуецца неадкладна вызваліць усіх затрыманых за ўдзел у дэманстрацыі 19 снежня 2010 года. Іх у ПА АБСЭ лічаць палітвязнямі, адзначае Радыё "Свабода".