8 красавіка — Міжнародны дзень цыганоў

Міжнародны дзень цыганоў адзначаецца 8 красавіка, пачынаючы з 1971 года. У гэты дзень у Лондане адбыўся І міжнародны цыганскі кангрэс, быў утвораны Міжнародны саюз цыганоў.

У Беларусі, паводле розных крыніцаў уліку, пражывае  ад дзесяці да дваццаці тысячаў цыганоў, прычым найбольш кампактна — у пасёлку Калодзішчы, прыгарадзе Віцебска Себяхі і горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці.

Для інтэграцыі цыганоў у еўрапейскую супольнасць Еўракамісія, Сусветны банк і фонд Сораса абвясцілі 2005-2015 гады дзесяцігоддзем цыган, для чаго створаны Цыганскі адукацыйны фонд. У Беларусі некалькі грамадскіх арганізацыяў дзейнічаюць у абарону правоў і развіцця цыганскай культуры і адукацыі.