26 красавіка — 25-я гадавіна чарнобыльскай трагедыі

"Чарнобыльскі шлях" павінен сёння адбыцца ў выглядзе жалобнага мітынгу ў сталічным парку Дружбы народаў.

Галоўным лозунгам будзе патрабаванне да ўлады спыніць будаўніцтва атамнай станцыі пад Астраўцом. Апроч таго, у цэнтры ўвагі будуць патрабаванні Свабоды беларускім палітвязням. Мітынг пачнецца з хвіліны маўчання ў памяць ахвяр мінскага тэракту 11 красавіка.