15 сакавіка ў Мінску прайшла серыя масавых прэвентыўных затрыманняў
Затрымлівалі маладых людзей, якія на думку міліцыі, звязаныя з анархісцкім рухам. Большасць з іх у мінулым годзе дапытвалі па "справе анархістаў".
Такім чынам сілавікі спрабавалі прадухіліць іх магчымы ўдзел у акцыях, прымеркаваных да Дня адзіных дзеянняў супраць міліцэйскага самаўпраўства, які адзначаецца ў гэты дзень, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Ад самай раніцы ў розных раёнах Мінска было затрымана каля 15 чалавек.
Як паведамляе сайт belarus.indymedia.org, пры гэтым пратаколы не складаліся і іншыя дзеянні ў дачыненні да затрыманых не праводзіліся. Пасля супрацьзаконнага дзесяцігадзіннага затрымання іх адпусцілі. Паведамляецца таксама, што за дзень да гэтага многіх з затрыманых выклікалі на выхаваўчыя размовы ў РАУС па месцы жыхарства.