Рэктары ў "чорным спісе" — гэта часова

"Падставы для ўключэння ў спіс яўна адсутнічаюць. Упэўнены, што гэта часова", — сказаў міністр. Ён заявіў, што спецыяльна вывучаў сітуацыю і ніякіх прэтэнзій адносна адлічэння студэнтаў па палітычных матывах да рэктараў прад'явіць не можа.

Як паведаміў міністр, "былі сігналы" пра тое, што студэнты, якія "адзначыліся" на плошчы 19 снежня 2010 года, "вучацца не лепшым чынам", перадае БелаПАН.

Як паведаміла кіраўнік камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць" Іна Кулей, паводле звестак маніторынгу арганізацыі, у 2011 годзе з беларускіх ВНУ па палітычных матывах былі адлічаныя 14 студэнтаў.