Рэферэндум па Канстытуцыі: больш пытанняў, чым адказаў...
Выглядае на тое, што рэферэндум па зменах у Канстытуцыю ўсё ж будзе. Да абмеркавання таго, як гэты рэферэндум можа выглядаць, далучылася старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Што праўда, у экспертаў да яе бачання гэтага мерапрыемства шмат пытанняў нават на гэтым этапе.
Што не так у тэзісах Ярмошынай наконт працэдуры прызначэння рэферэндуму і фармавання камісій? Ці сапраўды ўжо цяпер беларусаў рыхтуюць да таго, што і рэферэндум пройдзе паводле прынцыпу “часам не да законаў”? Ці могуць беларусы паўплываць на гэты працэс? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык.