Размыванне суверэнітэту: навошта Крэмль мілітарызуе Беларусь?
На працягу апошніх тыдняў Масква непрыхавана і планамерна рэалізуе стратэгію па пашырэнні расійскай прысутнасці ў Беларусі і паглыбленні інтэграцыі ўзброеных сіл дзвюх краін. Размова не толькі і не столькі пра вучэнні “Захад-2021”, колькі пра стварэнне так званых беларуска-расійскіх ваенна-навучальных цэнтраў і насычэнне іх расійскім узбраеннем і вайскоўцамі.
Што ў вучэннях “Захад-2021” прымушае хвалявацца суседзяў Беларусі? Чаму на Захадзе набыццё Беларуссю расійскага ўзбраення лічаць “мілітарызацыяй Беларусі Масквой”? Што дае падставы лічыць беларуска-расійскае ваеннае супрацоўніцтва — “гібрыднай вайной Расіі супраць Захаду”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар па даследаваннях міжнароднай бяспекі Еўрапейскай экспертнай асацыяцыі эксперт iSANS Марыя Аўдзеева.