Раварыста асудзілі за цішотку з надпісам "Дыктатару месца ў пекле"
Працягваюцца суды над раварыстамі, затрыманымі ў Мінску на Цнянскім вадасховішчы 16 траўня.
31-гадовага Канстанціна Сямёнава, як пішуць праваабаронцы "Вясны", асудзілі на 15 сутак. Сямёнаў быў першым, каго затрымалі перад пачаткам гонкі Toure de Tsna.
У адрозненне ад іншых удзельнікаў велагонкі на яго ў Савецкім РУУСе склалі пратакол на за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, а за пікет. Паводле міліцыянтаў, ён пікетаваў цішоткай з надпісам "Дыктатару месца ў пекле".
Сам раварыст сказаў, што чакаў пачатку гонкі і паспеў толькі зняць верхнюю вопратку, калі пад'ехаў бус і яго затрымалі.
На судзе сведка-міліцыянт "Громаў" казаў, быццам ён "бачыў, як Сямёнаў ехаў сярод раварыстаў у цішотцы з палітычным надпісам".
Дарэчы, цішотку ў раварыста канфіскавалі без афармлення дакументаў. Таксама арыштавалі ровар.
Суддзя Шаціла прысудзіў Сямёнаву 15 сутак арышту.
Напярэдадні іншым удзельнікам гонкі таксама прысуджалі "суткі".