Расіяне з турыстычнымі візамі больш не змогуць трапіць у Чэхію
Турысты ў Празе / Reuters
З сённяшняга дня расіян з турыстычнымі візамі не пусцяць у Чэхію. Прага закрыла для іх ўезд у краіну.
Пакуль ва Украіне "расійскія ракеты падаюць на дзіцячыя пляцоўкі і людзей, якія проста едуць на працу, штодня праз Міжнародны аэрапорт у Чэхію заязджаюць да 200 грамадзян Расіі", — тлумачыў пастанову чэшскіх уладаў у сярэдзіне кастрычніка кіраўнік МЗС краіны Ян Ліпаўскі. Ён таксама папярэдзіў, што гэтая мера датычыцца і падарожнікаў з шэнгенскай візай, выдадзенай іншымі краінамі ЕС.
"Ізаляваць тэрарыстаў — гэта менавіта тое, што трэба", напісаў сёння ў Telegram кіраўнік Офіса ўкраінскага прэзідэнта Андрэй Ярмак пра рашэнне Прагі.