Расійскім чыноўнікам забароняць бясплатныя паштовыя скрыні

Забарону аформяць на заканадаўчым узроўні. Гэта павінна абараніць сакрэтныя матэрыялы ад атак хакераў. Увесці падобны закон вырашылі пасля рэзананснага скандалу з Эдвардам Сноўдэнам, паведамляюць расійскія інфармагенцтвы. Летась былы супрацоўнік ЦРУ распавёў, што амерыканскія спецслужбы збіраюць інфармацыю і звесткі аб карыстальніках інтэрнэту.



Аўтары новага законапраекту адзначаюць, што навіна не будзе тычыцца прыватнага ліставання чыноўнікаў. Галоўнай мэтай закону стане спроба абараніць унутраную перапіску ўладаў ад узлому хакерамі.