Расійскі дрон збілі каля Пінска — украінскія маніторынгавыя групы

Маршрут расійскага дрона / t.me/DeepStateUA
З'явіліся новыя звесткі пра расійскі дрон, які быў збіты ў паветранай прасторы нашай краіны.
Расійскі дрон праляцеў амаль 500 км уздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы — міма Гомеля, Мазыра, Пінска. Калі яму заставалася крыху больш за 100 км да Польшчы — беларускія вайскоўцы збілі яго з верталёта МІ-24.
Здарэнне адбылося 12 ліпеня. А сёння ўкраінскія маніторынгавыя групы адсачылі маршрут беспілотніка.
Ён увайшоў у беларускую паветраную прастору пад Гомелем і скіраваўся ў бок Жытоміра. Але далей збіўся з курса і замест поўдня паляцеў на захад.
Беларусы паднялі ў паветра верталёт Мі-24, які дагнаў і збіў дрон ужо за Пінскам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.