Расіяне зноў расстралялі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія здаліся ў палон
Расіяне расстралялі ваеннапалонных / apnews.com
Расіяне зноў расстралялі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія здаліся ў палон. Гэтае вайсковае злачынства трапіла на відэа, знятае дронам. Як паведамляе АР, адбылося яно 13 сакавіка ў Пяціхатках Запарожскай вобласці.
Чацвёра ўкраінскіх байцоў выйшлі з разбуранага будынка з паднятымі рукамі і ляглі на зямлю. Расійскія вайскоўцы адкрылі па ім агонь са спіны.
Украінскі бок падкрэслівае, што падобныя расійскія злачынствы сталі сістэмнымі.