Расіяне ўвечары ў пятніцу бамбілі гістарычны цэнтр Адэсы
Наступствы абстрэлу Адэсы 31 студзеня / Думская газета
Увечары 31 студзеня расійскія войскі ўдарылі балістычнымі ракетамі па Адэсе.
У выніку атакі былі параненыя два чалавекі, паведамляе hromadske.ua са спасылкай на кіраўніка Адэскай вобласці Алега Кіпера і кіраўніка горада Генадзя Труханава.
Ракетны ўдар быў нанесены па гістарычным цэнтры Адэсы. Адна з параненых — супрацоўніца гатэля, размешчанага ў цэнтры горада. Яе шпіталізавалі.
Паводле Труханава, абстрэл прычыніў мноства пашкоджанняў і разбурэнняў у ахоўнай зоне ЮНЕСКА. Быў таксама пашкоджаны будынак, які знаходзіцца пад узмоцненай абаронай.